Два гродзенцы скралі тону кавуноў
На іх пачалі крымінальную справу за крадзеж.
Маладыя людзі ўначы выпівалі і забаўляліся ў зале гульнявых аўтаматаў, пасля чаго выйшлі прагуляцца. Каля рынкуа іх прывабіў фургон з замком на дзвярах.
Падазроныя зламаць замок. За некалькі дзясяткаў хвілін яны перанеслі амаль тону кавуноў, якія былі ў фургоне, праз дарогу і замаскіравалі ў траве. Тавар з дапамогай знаёмага кіроўцы яны развезлі па адрасах сяброў, перадае БЕЛТА.
Прыхапіўшы з сабой пары кавуноў, маладыя людзі вярнуліся ў гульнявую залу. Гэта і дазволіла міліцыі зрабіць адпаведныя высновы наконт зламыснікаў.