Два магілёўцы спалілі “Рэно” свайго непрыяцеля
За падпал аўтамабіля затрыманым пагражае да 10 гадоў турмы, перадае “Радыё Магілёў”.
Падчас пажару аказаўся пашкоджаны салон і лакафарбавае пакрыццё машыны.
Дапамагчы знайсці падпальшчыкаў дапамог сам уладальнік аўтамабіля. Ён распавёў міліцыі, што напярэдадні падпалу бачыў двух хлопцаў каля свайго “Рэно”.
Затрыманымі аказаліся 26- і 28-гадовыя магілёўцы. Яны падпалілі аўто праз асабістую непрыязь.