Двое брэстаўчан падчас п'янкі забілі бамжа
Нябожчыка знайшлі 29 студзеня ў падвале жылога дома.
Як паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкай вобласці, у 55-гадовага мужчыны было мноства нажавых раненняў твару, шыі і грудной клеткі.
Міліцыянты вылічылі і затрымалі забойцаў. Імі аказаліся двое жыхароў Брэста ва ўзросце 20 і 22 гадоў. Адзін з іх быў раней асуджаны за крадзяжы і хуліганства. Паводле папярэдняй версіі, затрыманыя здзейснілі забойства пасля сваркі з забітым. Да гэтага яны ўсе разам выпівалі.