Двое замежнікаў 12 разоў спрабавалі патрапіць у ЕС праз Беларусь

Як паведамляе БелаПАН, у выніку, гэтых ураджэнцаў Каўказу і яшчэ аднаго іх зямляка (раней ён няўдала спрабаваў патрапіць у Латвію) затрымалі каля беларуска-літоўскай мяжы. Яны якраз выходзілі з іншамаркі, якая прывезла іх з Брэста.

Беларускія памежнікі перашкодзілі ім здзейсніць нелегальны пераход у Літву, праводзіцца разбіральніцтва.

Фота — bymedia.net