Дворнік прызначаны старшынёй Гомельскага аблвыканкама

Як паведамляе Гомельскае радыё, Уладзімір Дворнік нарадзіўся ў вёсцы Ровенская Слабада Рэчыцкага раёна, скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут і доўгі час працаваў у сельскай гаспадарцы. З кастрычніка 2009 года Дворнік узначальваў Мазырскі раённы выканаўчы камітэт.

Нагадаем, што былы кіраўнік Гомельскага аблвыканкама, Аляксандр Якабсон, загадам прэзідэнта быў назначаны на пасаду старшыні Камітэта дзяржкантролю.