Дыега Марадона ўрэзаўся ў аўтобус

Аўтамабіль Марадоны сутыкнуўся з аўтобусам непадалёк ад яго дома, паведамляе БелТА. Пасля медычнага агляду Дыегу Марадону і яго спадарожніцу Вераніку Ахеду, якая таксама знаходзілася ў аўтамабілі, адпусцілі дадому. Дактары сцвярджаюць, што былы футбаліст адчувае сябе добра і амаль не атрымаў пашкоджанняў.