Дыктоўка на юбілей Кастуся Каліноўскага (відэа)

Да гэтай даты прымеркаваны шэраг акцый. Напрыклад, абвешчаная агульнанацыянальная дыктоўка па тэксце “Ліста з-пад шыбеніцы” — перадсмяротнага завяшчання Кастуся Каліноўскага.

Стаць удзельнікам акцыі можа любы ахвочы, выкарыстоўваючы відэазапіс, на якім тэкст дыктоўкі чытаюць вядомыя беларускія палітычныя, грамадскія і культурныя дзеячы. Паводле задумы ініцыятара дыктоўкі філосафа Уладзіміра Падгола, акцыя павінна стаць “інтэрнэт-дэманстрацыяй у абарону незалежнасці”.


Варта адзначыць, што 2013 год дэмакратычная грамадскасць Беларусі адзначае як Год Кастуся Каліноўскага, нагадвае БелаПАН.