“Дынама” атрымала першую перамогу пасля змены трэнера

Нагадаем, што нядаўна ў “Дынама” прыйшоў украінскі трэнер Алег Пратасаў.

У суботу таксама адбыўся іншы матч 21 тура: гродзенскі “Нёман” згуляў у сябе дома з наваполацкім “Нафтанам” і пераканаўча перамог — 3:0. Яшчэ раней, 17 жніўня гулялі БАТЭ і “Гомель”, матч скончыўся сухой нічыёй — 0:0.

У нядзелю 19 жніўня адбудуцца апошнія матчы гэтага тура: “Белшына” будзе гуляць у сябе дома з “Мінскам”, а “Брэст” таксама прыме ў сябе мазырскую “Славію”.