Дынамавец Петэр Падградскі будзе пакараны за неспартовыя паводзіны

Падградскі сядзеў на лаўцы запасных і піў ваду з бутэлькі. Калі ў сярэдзіне другога перыяду госці зраўнялі лік 1:1, ён пырснуў вадой у гульца “Северсталі”, што праязджаў паўз лаўку запасных. У выніку Падградскі атрымаў 10-хвілінны штраф і падвёў каманду, хоць мінчане і здолелі ўсё ж перамагчы 3:1. Галоўны трэнер “Дынама” Марэк Сікора паабяцаў разабрацца з гэтым інцыдэнтам і пакараць легіянера за неспартовыя паводзіны, паведамляе БЕЛТА.