Дыпламат ЕС загінуў пад ракетным абстрэлам
Трагічнае здарэнне адбылося ў сталіцы Сірыі Дамаску.
Як інфармуе ВВС, Ахмад Шыхадэх быў працаўніком прадстаўніцтва Еўрасаюза ў краіне, дзе адбываецца крывавы канфлікт паміж рэжымам і апазіцыяй.
Пра смерць Шыхадэха паведаміла кіраўніца дыпламатыі і палітыкі бяспекі ЕС Кэтрын Эштан. Паводле яе словаў, супрацоўнік прадстаўніцтва загінуў падчас раздачы гуманітарнай дапамогі. Эштан адзначыла, што Ахмад Шыхадэх быў вядомы сваёй мужнасцю і самаахвярнасцю.
Фота — АР