Дырэктарка школы забірала грошы ў настаўнікаў

54-гадовая жанчына падазраецца ў тым, што больш за тры гады выпісвала настаўнікам прэміі, а пасля забірала сабе частку грошай — прымушала "ахвяраваць" іх. Так яна завалодала больш чым 10 мільёнамі рублёў.

"Ежедневник"
адзначае, што ў школе ацэнка дзеянняў дырэктаркі неадназначная. Выказваецца меркаванне, што настаўнікі дзяліліся прэміяльнымі па дамоўленасці з дырэктаркай, паколькі школе былі патрэбныя наяўныя сродкі на пакрыццё выдаткаў, якія не прадугледжаныя ў бюджэце. Таму афіцыйна іх правесці было нельга. Кажуць, што падобная практыка існуе і ў іншых навучальных установах.

Фота — bymedia.net