Дзень міліцыі адзначаюць у Беларусі
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з прафесійным святам афіцэраў і генералаў, усіх супрацоўнікаў органаў унутраных справаў.
“На вашым рахунку нямала слаўных справаў і залатых старонак у гісторыі краіны. Вы выявілі свае высокія маральныя і прафесійныя якасці, годна выконваючы службовы абавязак і робячы важкі ўнёсак у забеспячэнне правапарадку і сацыяльна-палітычнай стабільнасці, — адзначыў Лукашэнка. — Мужнасці і гатоўнасць да самаахвяравання з’яўляюцца вашай адметнай рысай. Рост упэўненасці нашых грамадзян у сваёй бяспецы — найбольш значны вынік працы многіх пакаленняў супрацоўнікаў, — цытуе віншаванне кіраўніка краіны БЕЛТА.