Дзень памяці Ларысы Геніюш
Роўна 30 гадоў таму не стала легендарнай беларускай паэткі, патрыёткі і славутай дзяячкі нацыянальнага руху.
7 красавіка ў Мінску на сядзібе Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3) пройдзе вечарына памяці Ларысы Геніюш. Прагучаць вершы паэткі, песні на яе словы, успаміны тых, хто ведаў славутую жанчыну.
Праваслаўных хрысціян запрашаюць разам памаліцца за супакой душы Ларысы Геніюш у мінскім Петра-Паўлаўскім саборы, дзе пасля ўрачыстай дабравешчанскай службы каля 12.30 традыцыйна адбудзецца паніхіда ў яе памяць.