Джэніфер Лопес заспявала на вяселлі ў Ялце
Узбекскі магнат Азам Асланаў не пашкадаваў выдаткаў на вяселле сына.
За выступ амерыканская поп-зорка атрымала амаль два мільёны долараў, піша партал Life News. І адпрацавала яна свій ганарар напоўніцу – шоў было феерычнае.
Акрамя Джэй Ло на вяселлі спявалі таксама Мікалай Баскаў і Максім Галкін. Апошні падпрацоўваў і тамадой. Для свята узбекскі бізнэсмэн на чатыры дні арандаваў цэлы парк непадалёк ад Ялты. Трапіць нав яселле выпадковай асобе было немагчыма. Імпрэзу ахоўвалі з зямлі і з неба.