Дзяржава абароніць грамадзян ад павышэння коштаў
Пра гэта заявіў сёння дырэктар дэпартамента коштавай палітыкі Міністэрства эканомікі Беларусі Ігар Фамін.
Каментуючы ўказ № 72 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання коштаў (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь", ён адзначыў, што ў Беларусі існуюць адпаведныя механізмы сацыяльнай абароны.
Неабходнасць павышэння коштаў Фамін патлумачыў адкрытасцю беларускай эканомікі, на якую ўздзейнічаюць працэсы, што адбываюцца ў свеце, "у тым ліку і рост коштаў на нафту", перадае БЕЛТА.