Дзяржава падтрымае 25 друкаваных СМІ

Савет міністраў зацвердзіў спіс з 25 дзяржаўных выданняў, якім будзе аказаная фінансавая падтрымка. У спісе выданняў, якія атрымаюць грошы з дзяржбюджэта часопісы "Алеся", "Беларускі гістарычны Часопіс", "Беларуская ніва", а таксама газеты "Звязда", "Рэспубліка", "Савецкая Беларусь" і іншыя. Грошы будуць выдавацца на частковае пакрыццё расходаў на выдавецкія паслугі, набыццё паперы і зарплаты супрацоўнікам рэдакцый, паведамляе БелаПАН.