Дзярждума Расіі запрапануе вярнуць зімовы час

Сёлета ўвосень парламентары ўжо абмяркоўвалі магчымасць вярнуцца да ранейшай мадэлі часазлічэння. Аднак тады высветлілася, што гэтае пытанне знаходзіцца ў кампетэнцыі ўрада, а не парламента, адзначае ВВС. Нагадаем, што акурат цяперашні кіраўнік расійскага ўраду Дзмітрый Мядзведзеў і стаў ініцыятарам адмены зімовага часу.

Калі Расія зноў вернецца да зімовага і летняга часу, следам за ёй гэта можа зрабіць і Беларусь.

Перавод гадзіннікаў на зімовы і летні час ажыццяўляюць 110 дзяржаваў, у тым ліку краіны Еўрасаюза, і большасць штатаў ЗША. Пасля распаду СССР ад зімовага і летняга часу адмовіліся Узбекістан, Таджыкістан, Туркменія, Грузія, Казахстан і Кіргізія.

Фота — hrivna.info