Дзяржкаммаёмасць пераадольвае "саўковую свядомасць"

Пра гэта ён заявіў 15 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску, паведамляе ІА REGNUM.

На думку Кузняцова, варта ўлічыць памылкі папярэдніх этапаў прыватызацыі і адмовіцца ад "саўковай свядомасці", імкнення атрымаць бюджэтны прыбытак ад продажу прадпрыемства хутка або адразу ў поўным аб'ёме, абцяжарваючы патэнцыйнага інвестара сацыяльнымі і іншымі абавязаннямі. Старшыня дзяржкамітэта прапанаваў звярнуць увагу на продаж дадатковых эмісій акцый, выручка ад якіх павінна застацца на прадпрыемства і выкарыстоўвацца для мадэрнізацыі.

Паводле звестак Дзяржкаммаёмасці, план па прыцягненні 6,5 млрд долараў прамых замежных інвестыцый у 2011 годзе не будзе выкананы, прыбыткі ад аб'ектаў, якія прыватызуюцца, у 2011-2013 гадах не перавысяць 1 млрд долараў.