Дзяржпазыка Беларусі за 2011 год вырасла амаль у чатыры разы

Пры гэтым за снежань у параўнанні з лістападам ён узрос амаль на 16%, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства фінансаў.

Аб'ём унутранай дзяржпазыкі павялічыўся за год у 3,5 раза за 2011 год, у тым ліку больш як на 50% за снежань. Цяпер яна складае больш за 32 трыльёны рублёў.

У Мінфіне рост дзяржаўнай пазыкі ў рублях тлумачаць дэвальвацыяй нацыянальнай валюты ў траўні і кастрычніку мінулага года.