Дзяўчына кінулася на рэйкі за тэлефонам перад цягніком
Здарэнне адбылося на чыгуначнай станцыі ў бразільскім Сан-Паўлу.
З рук дзяўчыны раптоўна выпаў на рэйкі iPhone. І яна, не доўга думаючы, кінулася за ім. Верагодна, яна не бачыла, што да платформы пад'язджае цягнік. Двое мужчынаў паспелі выцягнуць дзяўчыну за секунду да таго, як гэтае месца праехаў цягнік.
Гэты шакуючы выпадак адбыўся на вачах у шматлікіх відавочцаў, многія з якіх не змаглі стрымаць крык, адзначае сайт delfi.lv.