Эканоміку Беларусі прызналі гіперінфляцыйнай
Такое меркаванне выказала чацвёрка найбуйнейшых сусветных аўдытарскіх кампаній.
У іх уваходзяць Pricewaterhouse Coopers, Deloitte, Ernst&Young і KPMG, паведамляе БелаПАН. Аб прысваенні беларускай эканоміцы “вялікай чацвёркай” аўдытарскіх кампаній статусу “гіперінфляцыйнай” паведаміла 7 снежня аўстрыйская кампанія Telecom Austria, уладальнік сотавага аператара “Велком”.
Гіперінфляцыя ў Беларусі для аўстрыйскай кампаніі азначае, што справаздачнасць па выніках гаспадарчай дзейнасці і фінансаваму становішчу ў беларускіх рублях без пераацэнкі не мае сэнсу.