Экс-кіраўнікоў Полацка памілавалі

Іх вінавацілі ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Следчы камітэт, экс-чыноўнікаў памілавалі 27 снежня 2012 года.

Па словах праваахоўнікаў, Тачыла і Палідавец цалкам пакрылі матэрыяльную ды іншую шкоду, прычыненую іх дзеяннямі. Таксама яны напісалі прашэнне пра памілаванне на імя кіраўніка дзяржавы.

Нагадаем, Тачылу вінавацілі ў тым, што ў 2009 годзе ён незаконна вылучыў для сябе і сваіх блізкіх зямельныя ўчасткі ў Полацку ў ахоўнай зоне на тэрыторыі, якая прылягае да Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра. Пры гэтым былі перавышаныя службовыя паўнамоцтвы, а гісторыка-культурная каштоўнасць — пашкоджаная.

Разам з Тачылам па гэтай справе праходзілі яго былы намеснік Сяргей Кукса і былы старшыня Полацкага райвыканкама Валерый Палідавец са сваім намеснікам Алегам Ермаковічам.

На фота 5min.by — Уладзімір Тачыла на першым плане