Экс-кіраўніку МАЗа знайшлі новае месца працы

Як інфармуе РІА "Новости", экс-кіраўнік Мінскага аўтамабільнага заводу ўзначаліць назіральны савет беларуска-расійскага холдынгу БелРасАўта. Ён ствараецца на базе МАЗа і КамАЗа. 

Крыніца ў беларускім урадзе паведаміла, што кандыдатура Бароўскага будзе зацверджаная на паседжанні Савета міністраў 15 студзеня. Яго кандыдатура ўзгодненая з расійскім бокам.

Нагадаем, што напрыканцы 2012 года Лукашэнка звольніў Бароўскага з пасады дырэктара МАЗа.

Урад Беларусі збіраецца ўнесці ў холдынг БелРасАўта 75% акцый МАЗа мінус адна акцыя. КамАЗ унясе 49,9% акцый, якія належаць расійскай дзяржаве.

Фота — s.mts.kz