Былая лекарка Лукашэнкі адкрыла лабараторыю сну

Медыкі адзначаюць, што амаль палова насельніцтва планеты дрэнна спіць. Вядома, што калі сон чалавека доўжыцца менш за 6 гадзін у суткі, працягласць яго жыцця прыкметна скарачаецца. Добры і моцны сон — гэта зарука здароўя і прадукцыйнасці працы.

Як сказала ў інтэрв’ю тэлеканалу СТВ галоўная доктарка Ірына Абельская, лабараторыя сну дзейнічае ў Мінску ўжо паўтара года. І хоць установа маладая, тут удалося сабраць вядомых лекараў з Расіі, Грузіі, Амерыкі. Ёсць ужо ўласныя цікавыя напрацоўкі.

Ірына Абельская — у мінулым асабістая доктарка Аляксандра Лукашэнкі і, як мяркуецца, маці яго малодшага сына Мікалая.