Экс-прадзюсар Ваенгі затрыманы за фальшываманецтва

Як піша "Комсомольская правда", фальшываманетчыкі падраблялі тысячныя купюры. Сярод затрыманых — вядомы ў канцэртных колах 37-гадовы грамадзянін Казахстана і Расіі Жалгас Хасенаў. Менавіта ён калісьці быў прадзюсарам Алены Ваенгі і раскручваў яе як спявачку.

Паліцыянты даведаліся, што невядомыя шукаюць пакупнікоў на фальшывыя купюры. Дамовіліся пра набыццё 100 тысяч фальшывых рублёў за 60 тысяч сапраўдных.

Зламыснікаў затрымалі ў момант перадачы грошай. Імі апынуліся 29-гадовы ўраджэнец Абхазіі ды грамадзянін Беларусі Лявон Буліскерыя. Пры іх знайшлі дзевяць падробленых купюр наміналам у тысячу рублёў кожная, а ў кватэры Хасенава — яшчэ 66 тысяч падробленых купюр.

Фота — kp.ru