Экс-спікер латвійскага Сейма: Латвія магла развівацца, як Беларусь (відэа)
Інгрыда Лацімір-Удрэ, якая да таго ж калісьці была міністрам эканомікі, лічыць, што Латвіі варта было пашукаць свой шлях.
Напрыклад, не ўступаць у ЕС, а развівацца аўтаномна — па прыкладу Беларусі ці Швейцарыі.
Паводле яе словаў, з эканамічнай кропкі гледжання Латвіі ёсць, чаму павучыцца ў Беларусі.
"Беларусы развіваюць сваю вытворчасць. Яны вырабляюць трактары, машыны, тэлевізары. І яны гандлююць. І ў іх ёсць замежныя інвестыцыі, нягледзячы на нейкія палітычныя супярэчнасці. Нават амерыканцы інвестуюць туды. Яны развіваюць нацыянальны капітал — і гэта някепска", — цытуе словы Лацімір-Удрэ сайт delfi.lv.