Эксклюзіўны відэазапіс: расстрэл у цэнтры Белгарада

Як паведамляла Еўрарадыё, 32-гадовы Сяргей Памазун, які меў некалькі судзімасцяў, расстраляў шэсць чалавек і ўцёк. Ён адкрыў агонь спачатку ў краме, а потым на вуліцы. На месцы загінулі пяць чалавек, у тым ліку вучаніца сёмага класа, яшчэ адна 16-гадовая дзяўчына сканала ў рэанімацыі.

Усе намаганні адшукаць злачынцу і затрымаць яго доўгі час не давалі выніку. Паведамляецца, што белгарадскі стралок мае пры сабе арсенал зброі.