Эксперт: Урад намагаецца спрацаваць метадамі 1990-х гадоў
Урад Беларусі думае пра тое, як "зацягнуць паясы" і пытанне заключаецца ў тым, чые "паясы" будуць зацягнутыя — спажыўцоў або яшчэ кагосьці.
Такое меркаванне выказаў ІА REGNUM беларускі эканаміст Аляксандр Сінкевіч, каментуючы адмену Нацбанкам 10%-га абмежавання па курсе беларускага рубля для юрыдычных асоб.
На думку Сінкевіча, "падвышэння заробкаў, ільготнага крэдытавання, нарошчвання іншых дзяржвыдаткаў беларуская эканоміка не выцягнула". Пры гэтым "ажыццяўленне дэвальвацыі ў гэты момант вельмі негатыўна адаб'ецца на спажывецкім рынку, на інтарэсах насельніцтва". Эксперт мяркуе, што ўрад намагаецца спрацаваць метадамі 1990-х гадоў: "Мясніковіч з "каманды 90-х", ён умее працаваць у сітуацыі множнасці курсаў, "шэрых рынкаў", яму гэтая праблематыка блізкая".
Паводле Сінкевіча, краіну чакаюць цяжкія часы: "Урад цяпер думае пра тое, як "зацягнуць паясы" і пытанне заключаецца ў тым, чые "паясы" будуць зацягнутыя — спажыўцоў або яшчэ кагосьці".