Эксперт: Замест куплі дарагіх аўто чыноўнікі могуць браць іх у арэнду

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка выдаў указ №119, якім забараніў дзяржаўным органам купляць аўтамабілі, даражэйшыя за 25 тысяч еўра.

У каментары БЕЛТА Варывода адзначыў, абмежаванні на набыццё службовых легкавых аўтамабіляў істотна не паўплывае на рынак продажаў новых машын. Па яго словах, на рынку пераважаюць "бюджэтныя" пакупкі.

Таксама эксперт мяркуе, што імпульс да развіцця атрымаюць пракатныя фірмы: тое, што нельга набыць ва ўласнасць, можна ўзяць у арэнду.

Выбар сельскагаспадарчых арганізацый, якія аддаюць перавагу надзейным недарожнікам, зараз будзе практычна абмежаваны расійскім УАЗам і кітайскім Great Wall.

Фота — auto.ria.ua