Эксперты прагназуюць новыя хваляванні сярод прадпрымальнікаў
1 красавіка ў Беларусі павялічыцца цана арэнды гандлёвых памяшканняў у дзяржаўных гандлёвых цэнтрах.
Не выключана, што ў той жа час адбудзецца падобнае павышэнне і ў прыватных гандлёвых абектах. Як вядома, летась указам кіраўніка дзяржавы было адмененае дзяржаўнае рэгуляванне памеру арэнднай платы. Цяпер прыватныя ўласнікі могуць самастойна ўстанаўліваць яе велічыню.
Усё гэта можа справакаваць новыя прадпрымальніцкія страйкі, піша "Ежедневник".
Фота — bymedia.net