Крэдыта МВФ, магчыма, і не будзе, лічыць старшыня Нацбанка

Надзея Ермакова паведаміла журналістам, што "крэдыта МВФ, магчыма, і не будзе". Яна дадала, што пытанне атрымання крэдыту, гэта пытанне адносінаў Беларусі з МВФ. "Не з той місіяй, якая нядаўна працавала ў Беларусі. А з дырэктарамі ад тых краінаў, якія ў Беларусі бачаць найперш палітыку, а не эканоміку", -- заявіла старшыня Нацбанка.