ЕС дасць 2 млрд еўра на адукацыю для краін-суседак

Паводле інфармацыі interfax.by, пра гэта паведаміла ў панядзелак камісар ЕС па пытаннях адукацыі, культуры, шматмоўі ды моладзі Андрула Васіліёў, якая знаходзіцца з візітам у Кіеве. Па яе словах,  з наступнага года ЕС плануе ўкараняць новае пакаленне праграм у сферы вышэйшай адукацыі.

Еўракамісар адзначыла, што "самымі прывілеяванымі ўдзельнікамі" гэтых праграм будуць суседзі Еўрасаюза на ўсход і поўдзень.