ЕС не разглядае магчымасць выхаду Грэцыі з Еўразоны
Пра гэта заявіў на паседжанні Еўрапарламента ў Брусэлі кіраўнік Еўрагрупы Жан-Клод Юнкер.
Па яго словах, у еўразону ўваходзяць 17 краін, і змяняць яе склад ніхто не плануе. Здагадку пра магчымы выхад Грэцыі з еўразоны ні ў кіраўніцтве ЕС, ні ў Еўрагрупе не разглядаюць як працоўнае ці магчымае, перадае РБК меркаванне Юнкера.
Нагадаем, 21 лютага міністры фінансаў еўразоны ўхвалілі другую праграму фінансавай дапамогі Грэцыі. Яна складае 130 млрд еўра. Новыя крэдыты разам з абменам дзяржаблігацый Грэцыі, якія належаць прыватнаму сектару, павінны дапамагчы краіне скараціць дзяржаўны абавязак. Зараз ён складае 165% ад ВУП, а павінен скарціцца да 120,5%.