ЕС папярэджвае Кіпр пра небяспекі банкруцтва
Банкі Кіпра закрытыя прынамсі да чацвярга. Брусэль папярэджвае, што яны могуць наогул не адкрыцца.
У сераду чакаецца новы раўнд перамоваў пра фінансавую будучыню Кіпра. Аднак яны будуць ускладненыя тым, што кіпрскі парламент рашуча адхіліў законапраект, які прадугледжвае падатак на банкаўскія дэпазіты. Увядзенне падатку з'яўляецца ўмовай атрыманне экстранай фінансавай дапамогі ад ЕС і МВФ у памеры 10 мільярдаў еўра.
Законапраект не падтрымаў ніводны парламентарый, 36 прагаласавалі супраць, яшчэ 19 устрымаліся.
Пасля галасавання ў парламенце Кіпра Еўрапейскі цэнтральны банк насуперак ранейшым заявам паведаміў, што будзе і надалей падтрымліваць кіпрскія банкі пры неабходнасці.
Прэзідэнт Кіпра Нікас Анастасіядзіс склікае экстраную раду лідараў партый, паведамляе ВВС. Чакаюцца таксама новыя перамовы Анастасіядзіса з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель. Тым часам міністр фінансаў Кіпра знаходзіцца ў Маскве. Ён спрабуе дамовіцца аб рэструктурызацыі ранейшага расійскага крэдыту.
Фота — mixnews.lv