ЕС павялічыў санкцыі супраць Сірыі

Гаворка ідзе аб замарожванні замежных рахункаў і забарону на наведванне шэрагу краін. Прычына ўвядзення санкцый - жорсткія дзеянні дзяржавы супраць прадстаўнікоў апазіцыі і падаўленне выступленняў насельніцтва краіны, паведамляе ВВС.

Такім чынам, абмежаванні ў агулам датычацца 35-ці прадстаўнікоў уладаў Сірыі, сярод якіх таксама і прэзідэнт гэтай краіны Башар Асад. Імёны пяці новых фігурантаў спісу, паведамілі ў ЕС, будуць абвешчаныя ў аўторак.

Нагадаем, што ад выходных у сірыйскім горадзе Хама ідуць сутычкі арміі з дэманстрантамі. Колькасць загінуўшых перасягнула сто чалавек.