ЕС: Сітуацыя з Цімашэнкай пагражае еўраінтэграцыі Украіны

У сераду ён абмеркаваў сітуацыю з першым віцэ-прэм'ерам Украіны Валерыем Харашкоўскім. Як паведамляе ВВС, Фюле звярнуў увагу на скаргі былога прэм'ер-міністра Украіны Юліі Цімашэнкі на жорсткае абыходжанне з ёй.

Падчас сустрэчы камісар ЕС настойваў на тым, каб украінскія ўлады неадкладна растлумачылі, што адбылося падчас перавозкі Цімашэнкі з турмы ў лякарню ў ноч з 20 на 21 красавіка.

Цімашэнка сцвярджае, што яе збілі, у тым ліку кулаком у жывот, скруцілі рукі і ногі. У калоніі, дзе яе трымаюць, факт збіцця адмаўляюць.

Фюле паведаміў украінскаму чыноўніку, што жорсткае абыходжанне са зняволенымі можа паставіць пад пытанне дамову пра асацыяцыю паміж Украінай і ЕС.

Фота: ru.euronews.com