ЕС увядзе санкцыі яшчэ супраць 12 грамадзян Беларусі

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на крыніцу ў дыпламатычных колах. Згаданым асобам, сярод якіх суддзі, работнікі пракуратуры і бізнэсмены, будзе забаронены ўезд у краіны ЕС, а іх асабістыя актывы і актывы 29-ці звязаных з імі кампаніяў будуць замарожаныя.

Нагадаем, учора ў Берліне міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ЕС пойдзе на пашырэнне санкцый супраць уладаў Беларусі, калі не будуць вызваленыя палітвязні. У сваю чаргу, афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства нашай краіны Андрэй Савіных заявіў, што "адмова ад сілавога сцэнару — ключ да паразумення Беларусі і ЕС".