ЕС вырашае праблемы Грэцыі на экстранным паседжанні
Яго склікаў прэзідэнт Еўрасаюза Херман ван Рампей.
Нарада прызначаная на раніцу 11 ліпеня. Для ўдзелу ў ёй запрошаныя кіраўнік Еўрапейскага цэнтрабанка, старшыня Еўрагрупы, прэзідэнт Еўракамісіі і камісар ЕС па пытаннях эканомікі і грашовай палітыкі, перадае Reuters.
На экстраным пасяджэнні будзе абмяркоўвацца другі пакет дапамогі Грэцыі. Еўрачыноўнікі і вядучыя банкі Старога Свету пакуль не могуць паразумецца адносна маштабаў і канкрэтнага механізму дапамогі.