Экскаватар каўшом пашкодзіў нафтаправод у Добрушскім раёне
Здарэнне адбылося раніцай 4 лістапада.
Паводле папярэдніх звестак, экскаватар працаваў на падрыхтоўцы да замены ізаляцыйнага пакрыцця. Плошча разліву нафты склала каля 100 квадратных метраў.
Як паведамляе БЕЛТА, на сёння пашкоджаны ўчастак нафтаправода "Унеча — Мазыр" адноўлены. Разлітую нафту сабралі яшчэ ўначы, пасля гэтага пачаўся збор забруджанай глебы.