Еўрапарламент адпрэчыў праект бюджэту ЕС

Між тым праект бюджэту Еўрасаюза на бліжэйшыя сем гадоў быў узгоднены кіраўнікамі краін-чальцоў ЕС на лютаўскім саміце. Пасля цяжкіх перамоваў на саміце было вырашана, што бюджэт на 2014-2020 гады павінен быць падрэзаны больш як на 3%.

Дэпутаты Еўрапарламента заявілі, што бюджэт у яго цяперашнім выглядзе непрымальны, інфармуе ВВС.

У чацвер лідары ЕС збяруцца ў Брусэлі на новы саміт. Галоўным парадкам дня на ім, як чакаецца, стануць эканамічныя праблемы Еўрасаюза. Найперш гаворка ідзе пра меры жорсткай эканоміі ды барацьбы з беспрацоўем.

Фота — euro-pulse.ru