Еўрасаюз мае намер выдзеліць Беларусі 12 мільёнаў еўра

Пра гэта паведаміў кіраўнік аддзела праектаў і праграм прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Левэлін Эдвардс. Паводле яго слоў, найбліжэйшым часам плануецца заключыць адпаведнае пагадненне з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Эдвардс паведаміў, што цяпер прадстаўніцтва ЕС у Беларусі плануе новы этап супрацоўніцтва — на 2014-2020 гады. Актуальныя кірункі ўзаемадзеяння абмяркоўваюцца як на ўзроўні ўрада, так і на ўзроўні грамадскіх арганізацый. Чакаецца, што, як і раней, адным з прыярытэтаў будзе супрацоўніцтва ў галіне навакольнага асяроддзя.

Цяпер пры падтрымцы ЕС Мінпрыроды рэалізуе ініцыятывы па кіраванні адходамі, па пытаннях змякчэння змяненняў клімату, кантролі за воднымі рэсурсамі, інфармуе БелаПАН.

Фота — bymedia.net