Еўрасаюз не дасць грошы на праекты БРСМ

Як інфармуе сайт charter97.org, у сваім запыце дэпутатка нагадала, што Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі выкарыстоўваецца Лукашэнкам для ўмацавання культу яго асобы ў краіне і ўзмацнення рэпрэсій. Таму Янакаўдакіс цікавілася, ці зможа афіцыйная арганізацыя моладзі атрымаць гранты ў ЕС.

Адказ ёй даў еўракамісар па ахове здароўя Андрула Вісіліу. Па яго словах, сродкі ад Еўракамісіі будуць накіраваны на падтрымку транснацыянальных праектаў па супрацоўніцтве. Аднак камісія не будзе даваць фінансаванне такім структурам, як БРСМ.

Раней кіраўніцтва БРСМ заяўляла пра супрацоўніцтва з Саветам Еўропы і Еўрапейскім моладзевым форумам, а таксама пра намер атрымаць фінансаванне з ЕС.

Фота — lves.by