Еўрасаюз працягвае фінансаваць абсталяванне беларускай мяжы

Пра гэта 4 сакавіка заявіў журналістам каардынатар праграм супрацоўніцтва Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Ульрых Райнер.

Такія пастаўкі прадугледжаны двухгадовым праектам Міжнароднага цэнтра па развіцці міграцыйнай палітыкі, паведамляе БелаПАН. Праект фінансуецца Еўрасаюзам. Бюджэт для Беларусі на тэхнічнае абсталяванне складае 850 тысяч еўра.

Акрамя таго,вельмі верагодна, што Еўрасаюз у 2014—2020 гадах у рамках Усходняга партнёрства працягне фінансаваць праекты па інтэграваным кіраванні межамі. Яны непасрэдна закранаюць і Беларусь.

Фота — 5min.by