Еўрасаюз здымае санкцыі з Бірмы
Гандлёва-эканамічныя і візавыя санкцыі супраць Бірмы здымаюцца ў адказ на палітычную праграму рэформаў у гэтай краіне.
Міністры замежных справаў ЕС на панядзелкавай сустрэчы ў Люксембургу адмянілі санкцыі супраць Бірмы, але пакінулі эмбарга на пастаўкі зброі.
Санкцыі былі часова прыпыненыя летась, нагадвае Радыё "Свабода". Поўная адмена санкцый наступіла пасля кансультацый Брусэля з лідэрам бірманскай апазіцыі Аун Сан Су Чжы. Яна прызнала, што прагрэс Бірмы на шляху рэформаў заслугоўвае такога кроку.
Рашэнне пра адмену санкцый стала адказам на палітычныя рэформы, якія праводзіць прэзідэнт Бірмы Тэйн Сэйн. Ён прыйшоў да ўлады пасля выбараў у лістападзе 2010 года. Яго адміністрацыя вызваліла шмат палітычных вязняў і аслабіла цэнзуру.
Фота Тэйна Сэйна — АР