Еўрадэпутаткі прадставілі "Маналогі вагіны"

Як паведамляе Радыё "Свабода", мерапрыемства прайшло ў рамках кампаніі па барацьбе з гвалтам супраць жанчын.

Адна з удзельніц спэктаклю еўрадэпутатка ад Францыі, сябра фракцыі "Еўрапейская народная партыя" Мар’ель Гала кажа, што гэта ўжо другая такая ініцыятыва. Летась 7 жанчын-дэпутатак сыгралі п’есу пра жыццё і пакуты жанчын у такіх краінах, як Афганістан, Камбоджа ды іншыя. Па яе словах, у сёлетнім спектаклі ўдзельнічалі дэпутаткі ад дзевяці краін Еўрасаюзу.

Нагадаем, што спектакль "Маналогі вагіны" ў лютым упершыню паказалі ў Беларусі ў пастаноўцы "Свабоднага тэатру". Для рэжысёркі Крысціны Вязоўскай ён стаў тэатральным дэбютам. Спектакль прайшоў з аншлагам у Гродне і Мінску.