Еўракамісія можа аштрафаваць Google на 3 мільярды еўра

Нагадаем, тады дзясяткі кампаній выставілі абвінавачанні, што Google маніпулюе вынікамі пошуку, каб прасоўваць сваю рэкламу. Як вядома, Google кантралюе ў Еўропе каля 90% рынку пошуку.

Па словах еўракамісара па антыманапольнай палітыцы Хаакіна Альмуніі, Еўракамісія накіравала на адрас Google ліст з патрабаваннем перагледзець падыходы да размяшчэння рэкламы канкурэнтаў на працягу некалькіх тыдняў. У адваротным выпадку кампаніі пагражае штраф у памеры 3 мільярды еўра, інфармуе УНІАН. Як вядома, Еўракамісія мае права штрафаваць кампаніі, якія парушаюць правілы ЕС, на 10% гадавой выручкі.