Еўрапарламент патрабуе новых выбараў у Расіі
У сераду на паседжанні ў Страсбуры Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Расіі.
Еўрадэпутаты заклікалі Расію да правядзення новых выбараў у Дзяржаўнуюу думу, паведамляе interfax.by.
Таксама дэпутаты заклікалі кіраўнікоў Еўрасаюза ўзняць на саміце Расія-ЕС, які пройдзе 15 снежня ў Брусэлі, пытанне пра выбары 4 снежня, запатрабаваць ад Расіі павагі яе міжнародных абавязанняў, якія вынікаюць, у прыватнасці, з сяброўства ў Савеце Еўропе і АБСЕ.
У дакуменце выказваецца заклапочанасць у сувязі з парушэннямі працэдур, недахопам бесстароннасці СМІ, дрэнным абыходжаннем з незалежнымі назіральнікамі і адсутнасцю падзелу паміж партыяй і дзяржавай.
Сярод парушэнняў дэпутаты Еўрапарламента адзначаюць "аўтобусныя каруселі", абструкцыю назіральнікам, укідванні бюлетэняў, арышты сотняў апазіцыйных актывістаў і ўдзельнікаў дэманстрацый пратэсту.