Еўрапейскія амбасадары вернуцца ў Мінск цішком?
Іх вяртанне плануецца ў бліжэйшыя 10 дзён.
Як піша "Российская газета", так вырашылі ўдзельнікі сустрэчы дыпламатычных прадстаўнікоў краін ЕС у Брусэлі. Яно прайшло напярэдадні.
Па словах аднаго з дыпламатаў, якога цытуе расійскае выданне, ніякага афіцыйнага абвяшчэння аб прыездзе не будзе. Кіраўнікі дыпламатычных місій паведамяць СМІ пра сваё вяртанне ўжо ў Мінску. Прычым вяртанне плануецца такім жа скаардынаваным, якім быў і ад'езд.
Нагадаем, што і Беларусь, у сваю чаргу, разглядае магчымасць вярнуць сваіх амбасадараў у Варшаву і Брусэль.