Еўрапейцы штогод выкідваюць амаль 90 мільёнаў тон харчоў
Мяркуецца, што прычыны неэфектыўнага выкарыстання прадуктаў у іх перавытворчасці альбо няправільным захоўванні.
Паводле даследавання, праведзенага пры падтрымцы Еўракамісіі, на кожнага грамадзяніна краін ЕС прыпадае да 179 выкінутых кілаграмаў садавіны, гародніны, мяса і іншых прадуктаў харчавання.
Таксама аўтары даследавання адзначаюць няправільнае вядзенне хатняй гаспадаркі еўрапейцамі. Цяпер Еўракамісія заклікае жыхароў краін ЕС выправіць гэтую сітуацыю, перадае РИА Новости.