Ажубаліс: Лукашэнка больш не хоча весці дыялог
Такую заяву зрабіў літоўскі міністр замежных спраў.
На думку Аўдроніса Ажубаліса, рашэнне беларускага боку адклікаць амбасадараў ЕС і Польшчы — вялікая памылка. "Вельмі шкада, што так паступілі. Гэта нямудры крок, бо адкліканне амбасадараў, якія з'яўляюцца самымі важнымі асобамі для правядзення дыялогу, — гэта яснае пацверджанне, што ён (Аляксандр Лукашэнка) больш не хоча весці дыялог", — заявіў Аўдроніс Ажубаліс.
"Усё больш і больш Лукашэнка ўпадае ў адчай. І цяпер гэта бачна вельмі добра. Адкліканне амбасадараў ЕС і Польшчы — гэта крок, які сутыкнецца з адказам усяго Еўрасаюза. Дыктатар пачынае паліць за сабой масты, а гэта не значыць, што ён добра скончыць", — паведаміў старшыня МЗС Швецыі Карл Більт.